Родник святого и целителя великомученика Пантелеймона
1 Название родника: святого великомученика и целителя Пантелеймона;Родник назван в честь святого великомученика и целителя Пантелеймона. Территория и родник благоустроены и освящены в конце 20в. бывшим настоятелем церкви отцом Геннадием Михеткиным при поддержке мецената Сергея Николаевича Юрчука.
Записана легенда,связывающая родник и замок:
Аднойчы здарылася, што памутнела вада ў нашай крыніцы, — расказвае цётка Прося. А ўсё праз майго свёкра Сцяпана. Ён панначку незнарок пакрыўдзіў… Раней чаго толькі пра яе не гаварылі! Любы мог тады расказаць, які ў панначкі конь – белы, даўгагрывы, у яблыкі. А ўбачыць яго можна было, як наставаў маладзік, калі ледзь толькі намячаўся рагалік-веташок месяца. У такія ночы панначка і выводзіла на повадзе свайго любімца на крутыя, парослыя травой схілы замкавай гары. Але варта было свіснуць або кашлянуць, як умомант знікалі і конь, і панначка. А на тым месцы, дзе іх бачылі, заставаліся два белыя камяні…
Быццам назіралі, як панначка плавала па лоскіх рэчках – Пімже і Пахамянцы. Сустракалі яе часцей за ўсё закаханыя. Стаяць дзе-небудзь пад вольхамі, мілуюцца, і раптам як зацурчыць, зазвініць вада па камянях! Азірнуцца на звон – і ўбачаць: выплывае з белага туману панначка. Не на лодцы – для лодкі мелка, а на праніку, якім бабы палатно пераць. Плыве сабе і валасы расчэсвае. Вочы ў яе нібы заплюшчаныя, а сама ўсміхаецца некаму, як у сне, і ўсё кланяецца, ды гэтак па-даўнейшаму, у пояс. Калі хочаш панначку лепш разгледзець, замры, не дыхай. А ўздыхнеш, усё знікне, прападзе панначка за кустамі…
А вось муж казаў, ды гэта ж і са свёкрам у маладосці здарылася… Бытта сабраўся ён спаць у пуні… Зірк – а панначка і стаіць, падпірае плечуком вароты, нібы чакае кагосьці. Валасы залатым абручыкам схопленыя, сукенка на ёй пышная, белая, на падвянечную падобная. Замёр чалавек на месцы… А панначка яшчэ крыху пастаяла, паглядзела… Вочы сумныя-сумныя! І раптам прапала!.. У такія ночы доўга-доўга чуваць, як яна ходзіць пад сценамі пуні і ціхенька ўздыхае.
А так усё, галубок, і было. Мо бачыў пасярэдзіне садка на замчышчы западзіну? Яшчэ пры свёкру там быў калодзеж. Не такі, са зрубам, якія ў вёсцы капаюць, а глыбачэнны, выкладзены па крузе часанымі абымшэлымі камянямі. Даўно ўжо ніхто з гэтага калодзежа не браў вады. А калодзеж якраз пасярэдзіне двара – от і надумаўся свёкар засыпаць яго. Закаціў колькі валуноў, накідаў карчоў, рознага ламачча і прысыпаў зверху пяском. Скончыў свёкар сваю работу перад заходам сонца, а раніцай у крыніцы пад замчышчам і сапсавалася вада.
Расказаў свёкар, як у тую ж ноч з’явілася яму ў сне панначка. Бытта ўселася яна ў нагах і прасіла раскапаць стары калодзеж. Хацеў рукой ён паварушыць і не мог, паспрабаваў галаву падняць, а яна як свінцом наліта. Ляжаў, абліваўся гарачым потам, а панначка глядзела, глядзела на яго сумна і раптам склала рукі на падоле ды як заплача! Ціхенька так, ні зыку, адны слёзы, як макавінкі, на падол сыплюцца. Шкада стала свёкру панначкі, сабраўся ён з духам. “Што з табою, чаго ты так засмуцілася?” – пытае. І гаворыць дзяўчына, што было ў яе адно-адзінае акенца, праз якое яна на волю, на сіняе неба глядзела, а цяпер закрылі яго, засыпалі ёй вочы пяском, таму і слёз яна тыдзень ужо спыніць не можа. Сказала ўсё – і прапала, адно ветрык па хаце прайшоўся…
Тыдзень хадзіў свёкар хмурны, ні з кім нават гаварыць не хацеў. Потым аднойчы пакінуў усіх хлопцаў дома, сказаў – работа ёсць. Прынёс доўгія лейцы, адным канцом обвязаў сябе, другі аддаў ім і загадаў моцна трымаць. Так, абвязаны, увесь дзень раскопваў, выцягваў са старога калодзежа смецце ды каменне. Нарэшце адкрылася ў яго пад нагамі вузкая шчыліна, і пацягнула з яе халадком. Кінулі яшчэ для пробы ў шахту каменьчык. Доўга перастукваў ён недзе ў глыбіні па каменнях, пакуль не плюхнуўся ў ваду… А праз ноч зазвінела, заспявала па крынічных каменнях чыстая, празрыстая, як сляза, вадзіца.
Роднику приписывают чудо: Так, местные жители рассказывают, что якобы во времена Первой Мировой войны в Лоске немецкие захватчики пытались применить иприт. Для того чтобы усыпить бдительность русских солдат, они вылили в маленький ручеёк, который протекал через деревню, несколько цистерн спирта. И в итоге потекла не вода, а разбавленный спирт. Русская душа, естественно, не смогла устоять перед таким соблазном, и солдаты потихоньку начали выползать из своих окопов и тянуться к ручейку. Когда у ручья собралось достаточно русских, немцы и пустили отравляющий газ иприт. Батюшка же в этот момент совершал молебен у родника. Резко изменилось направление ветра, и вместо русских солдат в облаках иприта оказались немецкие войска.
К роднику ведёт тропа от Храма святого Георгия в сторону ручья Буянка.
Родник представляет собой сруб с откидной крышкой на завесах. Вода родника поступает в часовню-купель. При обустройстве родника были использованы святыни: частица от горы Голгофы, частица от гроба Богородицы, частица от гроба Богоотец Иоакима и Анны, частица от гроба Иосифа Обручника, частица от горы Фавор, частица от горы Искушений, частица от камня Явления Пресвятой Богородицы в Жировицах, камень из пещеры Илии Пророка, земля с места погребения вифлеемских младенцев, Иродом убиенных. Родниковый ручей впадает через несклько метров в реку Буянка. По старым преданиям в Лоске кроме Буянки были реки Пижма, Лоша, Пахомянцы.
Фото Максим Астрейко, январь 2020г.
|
Фото Сергей Ярохович, до 2015г.
|
Фото Сергей Ярохович, до 2015г.
|
Фото Сергей Ярохович, до 2015г.
|
Фото Максим Астрейко, январь 2020г.
|
Фото Сергей Ярохович, до 2015г.
|
Вода пресная. Среди верующих считается целебной. Исцеляет не только физические недуги (известно несколько случаев, когда даже инвалиды после купания в этой купели поднимались из своих кресел и вновь начинали ходить), но и душевные болезни и слабости.
Ближайшие родники: Живой и мёртвой воды в д.Талуи, около д.Синяя Гора, в д.Замостяны, около д.Криница, Марудовка около д.Кражино, Исток Шляхтянки-1 в аг.Крево, Исток Шляхтянки-2 в аг.Крево, Крево-1 (Юрова гора) в аг.Крево, Крево-2 в аг.Крево, Даубутишки в д.Ласовичи, в д.Замостье.
Ближайшие достопримечательности: Храм святого Георгия Победоносца 1856г. в д.Лоск, Храм Покровский 1866г. в аг.Городьки.
| Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com | Страница отредактирована 31-12-2021 | При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт. |