Камень Короткевича

1 Название валуна: Камень Короткевича;
2 Код в базе Кривича: -;
3 Ближайший населённый пункт: г.Орша Оршанского района Витебской области;
4 Ориентир на местности: В центре г., напротив родильного дома по адресу ул.Владимира Короткевича 11, 6-8м от правого берега в р.Днепр. Ушёл под воду.;
5 Широта°/Долгота°: 54.51314/30.43781;
6 Землепользователь: Оршанский районный исполнительный комитет;
7 Материал валуна: нет данных;
8 Вес, тонн: нет данных;
9 Размеры: [Длина большей оси]*[Длина короткой оси]*[Высота(Высота над землёй)], м: нет данных;
10 Объём валуна, м3: нет данных.

Знаходзiцца гэты камень у рэчышчы Дняпра на адлегласцi 6-8 метраў ад яго правага берага якраз насупраць аршанскага радзiльнага дома. Няма дакладных звестак пра тое, чаму назвалi яго iмем Караткевiча. Хутчэй за ўсё таму, што сюды да ракi выходзiць былая вулiца Касманаўтаў (цяпер яна таксама носiць iмя У. С. Караткевiча), на якой некалi жыў славуты пiсьменнiк. Магчыма сюды, на маляўнiчае ўзбярэжжа, ён прыходзiў адпачываць, вудзiць рыбу, купацца. Тут будзе вельмi варта прыгадаць, што ў 50-х – пачатку 70-х гадоў 20 ст. летнi адпачынак на беразе Дняпра вельмi любiлi аршанцы ўсiх узростаў. У спякотныя днi горад амаль пусцеў, - усе хто мог, ад самага малога да зусiм знямоглага старога, выходзiлi да ракi купацца i загараць. Яе берагi ў выхадныя днi сваiм шматлюдзем нагадвалi пляжы прыморскiх паўднёвых гарадоў. Адмыслова абсталяваны пляж iснаваў тады i ў Оршы ўздоўж узбярэжнага парка (у раёне вул. К. Маркса). Да паслуг адпачываючых была лодачная станцыя, пiльна неслi службу ў такi час дазорныя выратавальнай станцыi. Купанне i скокi ў ваду былi галоўнай забавай аршанцаў у летнюю спякоту. Для нырцоў будавалi нават адмысловыя масткi, аматары скокаў у ваду выкарыстоўвалi высокiя адхоны берагоў ракi, камянi ў яе рэчышчы. Менавiта для гэтай мэты вельмi падыходзiў прыгаданы камень Караткевiча. Уяўляў ён сабой вялiзную вуглаватую глыбу цёмна-шэрага колера, якая ўзвышалася вострым краем (таму на ёй немагчыма было доўга сядзець цi стаяць) амаль на метр над паверхняй вады, i яшчэ 2-3 метры яе было пад вадой. Хоць месцiўся камень недалёка ад берага, але было каля яго даволi глыбока...

Цiкавым i нейкiм крыху мiстычным фактам у гiсторыi гэтага валуна стала тое, што ён схаваўся пад вадой амаль адначасова са смерцю Уладзiмiра Караткевiча. Магчыма, гэта прадаўгаватая глыба змянiла сваё палажэнне (раней яна стаяла амаль вертыкальна) пад уздзеяннем сiлы вясновага рухомага лёду, магчыма, неяк змянiўся трымаючы яе донны грунт, - цяпер ужо камень не выступае з вады нават у час самых нiзкiх узроўнеў дняпроўскай плынi. Але ён як i славуты наш пiсьменнiк-зямляк "быў, ёсць i будзе"...


Женщина стоит на этом валуне, другие подплывают к нему. Фото 1950-х гг.

Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com Страница отредактирована 18-10-2026 При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт.