Чудодейственный камень Сташелишский
1 Название валуна: Чудодейственный камень Сташелишский;Геологический памятник природы республиканского значения. Нягледзячы на невялiкiя памеры валуна, тубыльцы да гэтага часу памятаюць пра яго розныя легенды i лiчаць чароўным і цудадзейным. У адной з легендаў апавядаецца, што ля гэтага каменя з'яўляюцца тры вершнiка i пужаюць людзей. У другой – што калi тут iсцi ў прыцемках, то каля каменя можа здацца лясны пажар i пачуцца брэх сабакаў. Сцвярджаюць таксама, што пад камянём пахаваны гаршчок, у якiм складзена золата. Вiдаць з гэтай нагоды камень абкапаны з усiх бакоў i нават знiзу. Спадарыня М.І.Капуста (1924 г.н.) з в.Сташэлішкі, якая паказвала камень, расказала, што "яе знаёмая жанчына некалі ішла з в.Багданава па лясной дарозе. І раптам убачыла як наперадзе, у тым месцы дзе ляжыць камень, гарыць лес. Яна спужалася і аббегла навакол, а калі зноў выйшла на дарогу да Сташэлішак і паглядзела назад, то аказалася, што ніякага пажару і не было."
Чудодейственный камень Сташелишский на форуме Глобус Беларуси.
| Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com | Страница отредактирована 06-07-2024 | При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт. |