Волас Камень
1 Название валуна: Волас Камень, Большой камень Пузовичский; Вялікі камень пузавічскі – размешчаны ў 800м на паўдневы захад ад паўдневай ваколіцы в.Пузавічы. Знаходзіцца на вяршыні ледавіковай грады, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўдневы ўсход, на паўночны захад ад мясціны "Акопы" (Капалілася ў час I Сусветнай вайны). Апісаны ў 1999 годзе. У 2000г. абвешчаны помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Гэты камень мае тры асаблівасці:
1) Памеры 4,3x2,6м.
2) Мясцовы жыхар Кацяловіч К.У. (в.Пузавічы) распавядаў, што вадою з унутраннага паніжэння ў камені рэкамендавалі зводзіць барадаўкі.
3) Камень з усіх бакоў падкапаны. Сляды даволі свежыя. Жыхар Пузавіч Аляшкевіч І.В. сцвярджае, што гэта падкапана каровам, які бывае пачынаюць чамусьці побач з камнем шалець. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што гэты камень заўсёды меў сляды падкопвання. Некаторыя сцвярджаюць, што гэта капаюць скарбашукальнікі, а іншыя са здзіўленнем кажуць: каля камяня чамусьці пачынаюць капаць капытамі каровы, калі іх прыводзяць сюды пасвіцца. Абедзьве гэтыя прычыны паказваюць перш за ўсё на былое культавае значэнне валуна. Поўную ягоную гісторыю высвятліць не задалося, але хутчэй за ўсё раней тут было язычніцкае капішча прысвечанае богу Вялесу – ахвярніку жывёлаў (таму і захаваліся паданні пра незвычайныя паводзіны кароваў). Ды і ўспаміны пра скарбашукальнікаў ускосна паказваюць, што пад час абрадаў, якія здзейснялі язычнікі ля каменя, учыняліся нейкія таямнічыя дзеі. Менавіта з-за гэтых абрадаў, незразумелых для звычайных людзей, яны лічылі, што тут хаваюць скарбы.
Волас Камень на форуме Глобус Беларуси.
| Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com | Страница отредактирована 05-07-2024 | При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт. |