Памятник Народному училищу
1 Название валуна: Памятник Народному училищу;Вялікі камень-валун усталяваны ў кастрычніку 2013 года насупраць Свята-Мікалаеўскай царквы побач з тым месцам, дзе яшчэ ў XIX стагоддзі было адкрыта народнае вучылішча. Надпіс на шыльдзе абвяшчае: «150 лет тому назад в Чернякове был открыт первый образовательный местный центр: «…народное штатное училище, в нарочито устроенном доме с 1863 года…». Звесткі гэтыя ўзятыя з царкоўна-прыходскага летапісу Чарнякаўскай царквы, вядомай з 1725 года. А памяць аб першай установе адукацыі ў гэтай мясцовасці ўвекавечана па ініцыятыве ўраджэнца вёскі, вядомага краязнаўцы А. А. Гладышчука і старшыні СВК «Боркаўскі» (цяпер УП «Боркаўскае») М. І. Дземідовіча. Камень вагой 10 тон ляжаў на беразе меліярацыйнага канала, спатрэбілася тры трактары, каб зрушыць яго і перавезці на новае месца. Быў прымацаваны памятны надпіс, праведзена падсыпка тэрыторыі. Аўтар тэксту – Анатоль Гладышчук, ён жа вырабіў таблічку за ўласныя сродкі.
З’яўленне ў Чарнякаве ачага ведаў паспрыяла далейшаму адкрыццю ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў школ у шэрагу населеных пунктаў Чарнякаўскай воласці: Горску (1884), Стаўках (1893), Судзілавічах (1895), Ястрабелі (1898), Борках (1903). Перад Першай сусветнай вайной будынак народнага вучылішча ў Чарнякаве разабралі і перанеслі ў Лясковічы, так як наведвалі яго ў асноўным вучні з гэтай вёскі, таму што ў навакольных вёсках ужо былі свае школы. Адукацыйны цэнтр у Чарнякаве больш не адрадзіўся.
Фото Антон Комаров, август 2026г.
|
Фото Victoryor, январь 2025г.
|
Фото Victoryor, январь 2025г.
|
Фото Антон Комаров, август 2026г.
|
| Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com | Страница отредактирована 29-09-2026 | При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт. |