Памятник Бульбе

1 Название валуна: Памятник Бульбе;
2 Код в базе Кривича: -;
3 Ближайший населённый пункт: д.Пешки Берёзовского района Брестской области;
4 Ориентир на местности: На В от д., 70м на С от дороги, в поле, под липой;
5 Широта°/Долгота°: 52.35537/24.90398;
6 Землепользователь: СУП"Борковское";
7 Материал валуна: нет данных;
8 Вес, тонн: нет данных;
9 Размеры, м: нет данных;
10 Объём валуна, м3: нет данных.

На ўскрайку поля УП «Боркаўскае» пад старой ліпай (гэтае месца мясцовыя жыхары называюць «Каля ліпы») у 2017 годзе ўстаноўлены вялізны камень-валун. У 2019 годзе да каменя была прымацавана памятная таблічка, упрыгожаная бульбяным бацвіннем і кветкамі. Надпіс на ёй сведчыць: «Картофель на этих полях начал возделываться как культура местным землевладельцем Игнатием Шемиотом с 1830-х годов. Черняков (первый местный хозяйственный центр) известен с 1632 года, основан был на этом месте как фольварк Львом Сапегой». Прафесар Анатоль Гладышчук, працуючы з архіўнай дакументацыяй, высветліў, што спачатку бульбу завезлі на эксперыментальныя дзялянкі-пляцоўкі фальварка Чарнякоў, а потым адсюль і пачалося актыўнае распаўсюджванне гэтай сельскагаспадарчай культуры па акрузе. У 1845 годзе бульбяное поле ў фальварку складала ўжо прыкладна 80 га. Месца для памятнага знака было выбрана не выпадкова. Менавіта на гэтым полі размяшчаўся гаспадарчы двор – фальварак, які ўпершыню ўзгадваецца ў тэстаменце (завяшчанні) канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.

Памятны знак, які мясцовыя жыхары называюць «помнікам бульбе», устаноўлены пры непасрэдным удзеле дырэктара мясцовай гаспадаркі М.І.Дземідовіча і А.А.Гладышчука. Аб гэтым сведчыць назва прадпрыемства – ААТ«Боркаўскае» – і сціплы надпіс «ни аа» (Мікалай Іосіфавіч і Анатоль Антонавіч) на таблічцы.

Фото Victoryor, январь 2025г. Фото Сергей Ярохович, август 2026г.
Фото Victoryor, январь 2025г. Фото Сергей Ярохович, август 2026г.
Фото Сергей Ярохович, август 2026г. Фото Victoryor, январь 2025г.

Адрес для связи с редактором: antoha1983@hotmail.com Страница отредактирована 29-09-2026 При использовании фотографий сайта в печатных изданиях требуется согласование с автором сайта. При использовании материалов в интернет источниках обязательна активная ссылка на сайт.